Калевіч Таццяна Аляксандраўна

Колевич Т. А.

Нарадзілася 26 студзеня 1951 года ў Мінску. У 1973 годзе скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Працавала ў навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ. У 1981 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.

З 1989 года працуе настаўнікам хіміі ў Ліцэі БДУ. У 2004-2010 гадах з'яўлялася дырэктарам Ліцэя.

У 2014 прысуджана кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст».

З 2011 года працуе па сумяшчальніцтве вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Найважнейшы вынік працы — выпускнікі Ліцэя, сярод якіх некалькі сотняў прафесійных хімікаў, больш за трыццаць прызёраў міжнародных алімпіяд.

З'яўляецца членам рэдкалегіі рэспубліканскага навукова-метадычнага часопіса «Бiялогiя і хімiя».

Аўтар больш за 100 публікацый па методыцы выкладання, а таксама вучэбных дапаможнікаў па хіміі.

У цяперашні час прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы вучэбнай праграмы для выкладання хіміі ва ўмовах профільнага навучання.

На працягу шэрага гадоў з'яўлялася членам Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

up
Вход