Нарадзілася 3 жніўня 1940 года ў г. Ніжняудзінску (Расія).
Скончыла Усць-Каменагорскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1963 годзе з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік сярэдняй школы па фізіцы і асновам вытворчасці».
Месца працы: Нацыянальны інстытут адукацыі, метадыст упраўлення маніторынгу якасці адукацыі.
Вопыт працы: у сярэдняй школе — больш за 20 гадоў (настаўнік фізікі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце); у Мінскім гарадскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў — 20 гадоў (загадчык кабінета фізікі, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій навучання); у Нацыянальным інстытуце адукацыі — 9 гадоў.
Колькасць выдадзеных кніг — больш за 20 (у сааўтарстве і індывідуальна).
Настаўнік вышэйшай катэгорыі, метадыст вышэйшай катэгорыі.