Кіарэску Дзмітрый Іванавіч

Киореску Д. И.

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1997 года ў в. Забаб'е Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

З 2015 па 2019 год навучаўся ва УА «Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага» па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

З 2020 года па цяперашні час з'яўляецца студэнтам УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны» па спецыяльнасці «Філалогія».

На дадзены момант працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 60 г. Гомеля».

З'яўляецца аўтарам лінейкі працоўных сшыткаў «Арфаграфічная размінка» для 2-4 класаў.

Пераможца (дыплом III ступені) міжнароднага інтэрнэт-конкурсу «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў».

Пераможца (дыплом III ступені) алімпіяды прафесійнага майстэрства «Мая прафесія – педагог».

Настаўнік другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

up
Вход