Кемброўскі Генадзій Станіслававіч

Кембровский Г. С.

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1930 года ў горадзе Арле (Расія) у сям'і вайскоўца. Праз год сям'я пераехала ў Тамбоў, а пасля вайны — у пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры ім. Працаваў у БДУ асістэнтам, старшым выкладчыкам, а затым — дацэнтам кафедры агульнай фізікі. Адначасова праводзіў заняткі з вучнямі ў «Школе юных фізікаў» пры фізічным факультэце.

Апошнія 18 гадоў працуе настаўнікам фізікі ў гімназіі № 29 г. Мінска. За гэты час навучэнцы Г. С. Кемброўскага на міжнародных алімпіядах па фізіцы атрымалі 4 залатых, 5 сярэбраных, 9 бронзавых медалёў і 9 пахвальных водгукаў.

Аўтар больш чым ста кніг і артыкулаў, прысвечаных фізічным алімпіядам школьнікаў, укладальнік алімпіядных заданняў.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы» і многімі граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі.

кнігі аўтара
up