Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух.

Якуб Колас

Казакоў Валерый Уладзіміравіч

/media/author/kazakov_vv.jpg

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Працаваў у школе настаўнікам матэматыкі. Скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». Абараніў дысертацыю па тэме «Обучение исследовательскому анализу при решении задач».

Працаваў на кафедры прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Узначальваў камп'ютарны цэнтр «Инкарт», які займаўся распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў сферы адукацыі. Пакет праграм па матэматыцы пад назвай «Эврика», цалкам распрацаваны і створаны пры непасрэдным удзеле В. В. Казакова, заняў 1-е месца на конкурсе адукацыйных праграм Рэспублікі Беларусь і доўгі час карыстаўся вялікім поспехам у школах краіны і за яе межамі.

У цяперашні час працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, чытае лекцыі па метадах рашэння задач элементарнай матэматыкі і методыцы выкладання матэматыкі для настаўнікаў, спецыялістаў адукацыі.

З'яўляецца аўтарам дапаможніка «Развивающая математика. 5-6 классы», серыі кніг «Наглядная геометрия» для 7-11 класаў.

З'яўляецца адным з аўтараў «Сборника заданий для выпускного экзамена по математике за курс средней школы» (з 1996 года), «Сборника заданий для выпускного экзамена по математике за курс базовой школы» (з 2011 года).

В. В. Казакоў уваходзіць у склад рэдкалегіі метадычнага часопіса «Математика», з'яўляецца членам секцыі «Матэматыка» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, членам экспертнай групы і рэцэнзентам практычна ўсіх дзеючых у рэспубліцы падручнікаў па матэматыцы. З'яўляецца ўдзельнікам творчага калектыву па распрацоўцы новай вучэбнай праграмы па матэматыцы.

ССфера прафесійных інтарэсаў — псіхалогія навучання.

23 выданні