Канашэвіч Таццяна Мікалаеўна

Нарадзілася ў Мінску.

З адзнакай скончыла Мінскі педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, магістратуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)».

Больш за 12 гадоў працавала настаўнікам пачатковых класаў у політэхнічнай гімназіі № 6, мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. У цяперашні час кіруе аддзелам маніторынгу якасці адукацыі Інстытута інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, па сумяшчальніцтве працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўча-навуковых дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Аўтар больш за 70 публікацый, з якіх 33 вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, 18 дапаможнікаў маюць грыф «"Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь"».

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

up
Вход