Скончыла Барысаўскае педагагічнае вучылішча ў 1987г, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага ў 1992 г.
Працуе метадыстам аддзела пачатковай адукацыі ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі з кастрычніка 2012 года. У тым жа годзе была атэставаная на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю метадыста.
У рамках прафесійных абавязкаў Алена Уладзіміраўна распрацоўвае вучэбна-праграмную дакументацыю павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў груп падоўжанага дня з улікам дасягненняў сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі і практыкі, дзеючых нарматыўных прававых актаў, арганізуе эфектыўнае ўзаемадзеянне з выкладчыкамі кафедр МГІРА, БДПУ, АПА, НІА і іншымі вышэйшымі адукацыйнымі ўстановамі.