Нарадзілася 22 ліпеня 1972 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці.
У 1994 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Горкага з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік геаграфіі і біялогіі».
З 1996 года па цяперашні час працуе ў ДУА «Гімназія № 13 г. Мінска» настаўнікам біялогіі; там жа кіруе метадычным аб'яднаннем настаўнікаў біялогіі, хіміі, геаграфіі.
З 2009 года па цяперашні час з'яўляецца кіраўніком метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Фрунзенскага раёна г. Мінска.
У 2004 годзе атрымала званне «настаўнік вышэйшай катэгорыі», у 2014 годзе катэгорыя была паспяхова пацверджана.
З 2008 па 2009 год працавала намеснікам дырэктара Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. У гэты перыяд у суаўтарстве з іншымі педагогамі ў рамках праекта ШПВРЭ была напісана праграма «Энергазберажэнне», рабочы сшытак для вучняў «Энергазберажэнне», кніга для педагога «Энергазберажэнне».
Агульны стаж працы 29 гадоў, педагагічны – 22 гады.