А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца.

Якуб Колас

Гуськоў Анатолій Леанідавіч

/media/author/guskov_al.jpg

Нарадзіўся 23 лістапада 1952 года ў горадзе Балей Чыцінскай вобласці (Расія). Скончыў сярэднюю школу № 2 горада Балей. У 1971 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча. У 1975 годзе — Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў Групу савецкіх войскаў у Германіі. З 1984 па 1987 год праходзіў службу ў якасці ваеннага назіральніка ААН на Блізкім Усходзе. У 1993 годзе быў звольнены з Узброеных Сіл паводле скарачэння штатаў. У гэтым жа годзе скончыў Кіеўскі інстытут замежных моў. С 1993 года працуе настаўнікам англійскай мовы ў Мар'інагорскай гімназіі. У 1996 годзе атрымаў кваліфікацыю настаўніка вышэйшай катэгорыі. За час працы ў гімназіі практычна кожны год навучэнцы А. Л. Гуськова з'яўляліся пераможцамі раённых алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый па англійскай мове. Больш за 30 навучэнцаў паспяхова вытрымалі ўступныя іспыты і ў розныя гады скончылі МДЛУ. Многія з іх працуюць у розных школах Беларусі.

У 2000 годзе дыстанцыйна скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт і прайшоў конкурсны адбор у групу па напісанні нацыянальных падручнікаў пры МДЛУ. Прымаў удзел у напісанні чатырох вучэбна-метадычных комплексаў для 5-8-х класаў, якія былі выпушчаны выдавецтвам «Аверсэв» у перыяд з 2006 па 2010 гады.

6 выданняў