Гулецкая Алена Аляксееўна

Гулецкая Е. А.

У 1993 годзе з адзнакай скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы». У 1997 годзе з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формирование орфографической грамотности младших школьников на уроках русского языка (школы с белорусским языком обучения)».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Аляхновіцкай СШ Маладзечанскага раёна, метадыстам упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вучоным сакратаром навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі. Цяпер працуе загадчыкам лабараторыі пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

З’яўляецца распрацоўшчыкам зместу і навукова-метадычнага забеспячэння вучэбнага прадмета «Руская мова» для I ступені агульнай сярэдняй адукацыі: аўтарам адукацыйнага стандарту, Нормаў ацэньвання вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па рускай мове на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Руская мова» для ІІ–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовамі навучання і выхавання, вучэбна-метадычных комплексаў і сучасных сродкаў навучання рускай мове ў пачатковай школе.

Вынікі шматгадовых навуковых распрацовак знайшлі адлюстраванне ў звыш 100 навуковых, навукова-метадычных, вучэбна-метадычных публікацыях па дыдактыцы, тэорыі і методыцы навучання рускай мове ў пачатковай школе.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

up
Вход