Нарадзілася ў г. Рагачове Гомельскай вобласці.
У 1997 годзе з адзнакай скончыла Гомельскі музычна-педагагічны каледж па спецыяльнасці «Музычнае выхаванне». У 2002 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У цяперашні час працуе настаўнікам музыкі ў ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна».
У 2013 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
У 2019 годзе перамагла ў рэспубліканскім завочным конкурсе метадычных распрацовак «Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў на вучэбных занятках па музыцы». З’яўляецца членам рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў, якія выкладаюць навучальныя прадметы мастацка-эстэтычнай накіраванасці. У 2020/2021 навучальным годзе ўвайшла ў склад прадметнага журы чацвёртага (заключнага) этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020» у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка».
З 2020 года з’яўляецца кіраўніком раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў эстэтычнага напрамку г. Жлобіна.
Вучні Н. М. Грачовай прымаюць актыўны ўдзел і перамагаюць у розных канцэртах і конкурсах («Папараць-кветка», «Паруса мечты», «Талисман удачи», «Высота», «Лидский венок», «Здравствуй, мир»).
Маюцца публікацыі ў часопісах «Народная асвета» і «Мастацкая i музычная адукацыя».