Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўнікам, затым у НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (цяпер Нацыянальны інстытут адукацыі).
Пасля заканчэння аспірантуры пры Акадэміі педагагічных навук у Маскве абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Обучение младших школьников синтаксическим нормам русского языка». Працавала вядучым навуковым супрацоўнікам, затым дацэнтам кафедры рускай мовы падрыхтоўчага факультэта для замежных студэнтаў БДУ.
У 1996 годзе скончыла дактарантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 1997 года ўзначальвала кафедру пачатковай адукацыі, з 2000 па 2008 год працавала на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
З 2009 года загадвае аспірантурай і дактарантурай Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З'яўляецца адным з аўтараў дзеючых падручнікаў рускай мовы для вучняў пачатковых класаў. Спіс публікацый налічвае больш за 200 найменняў, у іх ліку навуковыя артыкулы, навукова-метадычныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, слоўнікі-даведнікі.
З'яўляецца членам рэдакцыйнага савета часопісаў «Пачатковая школа» і «Пачатковае навучанне i выхаванне».
Галіна навуковых інтарэсаў: развіццё пачатковай адукацыі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства; навучанне рускай мове, развіццё мыслення і мовы вучняў пачатковых класаў; распрацоўка і ўкараненне электронных сродкаў навучання.
У 1986 годзе прысвоена ганаровае званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР». Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.