Нарадзілася 1 сакавіка 1965 года ў Мінску.
У 1986 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія (дашкольная)». Працавала педагогам ва ўстановах дашкольнай адукацыі, выкладчыкам у адукацыйных цэнтрах г. Мінска.
З 1994 года — на выкладчыцкай працы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі.
У 1994 годзе прысвоена вучоная ступень кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя педагогікі». У 2000 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».
Аўтар больш за 150 публікацый, у тым ліку манаграфіі, вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, электронных адукацыйных рэсурсаў. Удзельнічала ў выкананні навуковых, навукова-тэхнічных праграм Міністэрства адукацыі. Прымала ўдзел у распрацоўцы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, дзяржаўнага стандарту для вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная з дадатковымі спецыяльнасцямі», дзяржаўнага стандарту дашкольнай адукацыі, паказчыкаў выхавання, навучання і развіцця дзяцей ад нараджэння да школы. Член рэдакцыйнага савета часопіса «Пралеска».
Асноўныя навуковыя інтарэсы: выяўленчая творчасць, эстэтычная культура, мастацкае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту.
БДПУ імя М. Танка (2002, 2008), граматай кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (2014).