Нарадзіўся 26 верасня 1940 года ў г. Кастраме (Расія). Скончыў Кастрамскі педагагічны інстытут і аспірантуру па спецыяльнасці «Методыка выкладання астраноміі» пры Ноўгарадскім педагагічным інстытуце. На працягу 10 гадоў працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Астранамічнай абсерваторыі Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР. З 1978 года жыве і працуе ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляўся кіраўніком астранамічных гурткоў пры абласной станцыі юных тэхнікаў. Працаваў у абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, дзе ўпершыню ў рэспубліцы быў арганізаваны астранамічны кабінет. Працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на пасадзе дацэнта кафедры методыкі выкладання фізікі і астраноміі.
У цяперашні час працуе настаўнікам астраноміі Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна і выкладчыкам кафедры інжынернай фізікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1991). Федэрацыяй касманаўтыкі Расіі ўзнагароджаны юбілейным медалём Ю. А. Гагарына (1991). З'яўляецца «Чалавекам года Віцебшчыны» (2009). Узнагароджваўся прэміямі фонду прэзідэнта за працу з адоранымі дзецьмі. Малая планета (астэроід) № 216897 носіць імя Golubev (2012).
З'яўляецца суаўтарам падручніка «Астраномія. 11 клас» і метадычнага комплексу «Астраномія. 11 клас» (змяшчае 12 дапаможнікаў).
Апублікавана больш за 150 навуковых, навукова-метадычных артыкулаў.