Глінскі Анатолій Аляксандравіч

Глинский А. А.

Нарадзіўся 16 студзеня 1959 года на Ушаччыне.

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

Працаваў настаўнікам сярэдняй школы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам школы, а таксама інспектарам Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Шмат гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціў сістэме павышэння кваліфікацыі: працаваў дэканам факультэта Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прарэктарам па вучэбнай рабоце Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

У цяперашні час з'яўляецца загадчыкам лабараторыі праблем выхавання асобы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Займаецца праблемамі ўдасканальвання ўпраўленчай дзейнасці кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі; кіравання сістэмамі метадычнай і выхаваўчай работы на ўзроўні як устаноў адукацыі, так і рэгіёна; развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагога, яго прафесійна-педагагічнай культуры; асобасна-сацыяльнай кампетэнтнасці навучэнца; фарміравання інавацыйнай культуры кіраўніка ўстановы адукацыі і педагога; педагагічнага суправаджэння дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання навучэнцаў і інш.

Апрача непасрэдна навуковай дзейнасці, чытае лекцыі па названых праблемах для слухачоў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, на базе Нацыянальнага інстытута адукацыі праводзіць семінары для кіруючых работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

З'яўляецца аўтарам больш за 130 навукова-метадычных прац па пытаннях эфектыўнага кіравання сучаснай школай і, у прыватнасці, сістэмай метадычнай работы. Аўтар трох вучэбна-метадычных дапаможнікаў («Методическая работа в общеобразовательном учреждении», «Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении», «Актуальные вопросы современного школоведения») і суаўтар чатырох («Управление современным учреждением образования», «Методические формирования в современной школе», «Работа с молодыми специалистами в учреждении общего среднего образования», «Справочник руководителя учреждения общего среднего образования: организация и проведение педагогических советов»).

Член рэдкалегій часопісаў «Народная асвета» і «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

up
Вход