Гірына Валянціна Мікалаеўна

Гирина В. Н.

Нарадзілася 12 лютага 1954 года ў в. Паддуб'е Магілёўскага раёна ў сям'і служачых.

У 1972 годзе скончыла Магілёўскае педагагічнае вучылішча і прыступіла да працы ў Бялевічскай пачатковай школе ў якасці дырэктара і настаўніка пачатковых класаў, затым настаўніка гісторыі і грамадазнаўства. У 1982 годзе скончыла завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова, у 1992 годзе — аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна. У 1993 годзе абараніла дысертацыю па тэме «Формирование базовых знаний по проблеме человека в курсе "Человек и общество" (8–9 классы)». З 1994 года — дырэктар сярэдняй школы ў в. Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна, па сумяшчальніцтве — выкладчык у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. З 30 кастрычніка 2007 года па цяперашні час — дацэнт кафедры філасофіі МДУ імя А. А. Куляшова.

Асноўныя курсы і спецкурсы, якія выкладае: «Філасофія», «Прыёмы і сродкі навучання ў школе», «Гісторыя канфесій у Беларусі», «Прырода і цывілізацыя», «Этыка і эстэтыка», «Культуралогія», «Методыка выкладання гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін».

Навуковыя інтарэсы: светапоглядная адукацыя настаўніка, методыка выкладання гісторыі і грамадазнаўства, ВМК па грамадазнаўстве. Мае больш за 30 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

Кандыдат педагагічных навук.

кнігі аўтара
up