Нарадзілася 30 сакавіка 1968 года на Украіне.
У 1989 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова». Працавала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, намеснікам дырэктара па выхаваўчай і вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 2 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці, з 2000 па 2007 год — настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдняй школе № 30 г. Мінска.
Пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года — 1997».
Сфера навуковых інтарэсаў — методыка навучання гісторыі і грамадазнаўству ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, ацэнка якасці агульнай сярэдняй адукацыі.
З 2002 года працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, з 2005 года — на пасадзе начальніка ўпраўлення маніторынгу якасці адукацыі.
Аўтар метадычнага апарату вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Гісторыя Беларусі: 1917-1945 гг.», «Обществоведение. 11 класс», метадычных дапаможнікаў для педагогаў «Гісторыя Беларусі ў 10 класе», «Обществоведение в 11 классе».
Кандыдат педагагічных навук.