Настаўнік пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», дацэнт кафедры акмеалогіі Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў.
У 1989 годзе скончыла педагагічны інстытут з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік пачатковых класаў». З 1990 года — выкладчык курса па развіцці творчага ўяўлення малодшых школьнікаў. Настаўнік эксперыментальнага класа па выкарыстанні методыкі ТРВЗ у выкладанні агульнаадукацыйных прадметаў (1999-2005, 2005-2009), кіраўнік рэспубліканскага эксперыментальнага праекта па псіхолага-педагагічным суправаджэнні навучання, выхавання і развіцця малодшых школьнікаў з высокім узроўнем вучэбнай матывацыі (з 2012).
Правяла больш за 40 аўтарскіх семінараў для настаўнікаў пачатковых класаў розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны. Мае звыш 70 публікацый у расійскіх і беларускіх перыядычных выданнях.
Аўтар праграмы факультатыўных заняткаў «Развіццё творчых здольнасцяў» (2006), «Матэматычная вясёлка» (2010), а таксама цэлага шэрага вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Аўтар адукацыйнага праекта «Якасная адукацыя — гэта фарміраванне крэатыўнасці малодшых школьнікаў», які перамог у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Настаўнік года — 2006», член журы міжнароднага конкурсу дзіцячых праектаў «Я — даследчык» (Масква, 2005), член савета рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель», вядучы супрацоўнік Міжнароднай лабараторыі «Адукацыя для Новай Эры».
Кандыдат педагагічных навук.