Гамолка Сяргей Мікалаевіч

Гамолко С. Н.

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1963 года ў г. Верхнядзвінску Віцебскай вобласці.

У 1971 году пайшоў вучыцца ў сярэднюю школу № 1 г. п. Лёзна Віцебскай вобласці. У 1979 годзе пераехаў збацькамі ў г. Смаленск (Расія), дзе скончыў сярэднюю школу № 32.

У жніўні 1980 года паступіў у Смаленскае вышэйшае зенітна-ракетнае інжынернае вучылішча.

У 1985 годзе пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны па размеркаванні ў Чырванасцяжную Беларускую ваенную акругу.

За час праходжання службы знаходзіўся на пасадах:

  • начальніка разліку зенітна-ракетнай батарэі;
  • камандзіра зенітна-ракетнага ўзвода;
  • начальніка радыёлакацыйнай разведкі дывізіёна;
  • камандзіра зенітна-ракетнай батарэі;
  • намесніка камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце;
  • псіхолага часткі;
  • намесніка начальніка палігона па ўзбраенні;
  • старшага памочніка начальніка аддзялення ідэалагічнай рабоце брыгады;
  • лектара цэнтра ідэалагічнай работы Цэнтральнага дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • начальніка цэнтра ідэалагічнай работы Цэнтральнага дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • старшага выкладчыка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Пасля звальнення з Узброеных Сіл працуе навуковым супрацоўнікам лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 150 публікацый.

up
Вход