Нарадзіўся 24 лютага 1947 года ў в. Даргейкі Сененскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў:
У 1999 годзе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дидактические условия профилирования содержания обучения естественно-научным предметам в профтехучилищах (на примере курса физики)» (назва спецыяльнасці 13.00.01 — агульная педагогіка). Пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2005 года прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, матэматычны факультэт, кафедра інжынернай фізікі, дацэнт.
Агульная колькасць публікацый з 1976 па 2015 год складае 284 найменні. Адзначаўся ўрадавымі і ведамаснымі ўзнагародамі і граматамі: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), медаль Францыска Скарыны (2008).