Галко Наталля Аляксандраўна

Галко Н. А.

Нарадзілася 15 снежня 1973 года ў г. Скідзель Гродзенскай вобласці.

У 1995 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і музыкі».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў, выкладчыкам, метадыстам і дырэктарам у школе ранняга развіцця.

Распрацавала каля 35 развіваючых гульняў для дзяцей ад 4 да 10 гадоў на беларускай мове. Выкарыстоўваючы распрацаваныя гульні, рэгулярна праводзіць гульнятэкі з мэтай папулярызацыі беларускай мовы на дзіцячых курсах «Мова Нанова», на фестывалі «Горад кніг», а таксама па запрашэнні кнігарняў і школ горада.

З праектам «Скарбонка гульняў» удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў «Social Weekend» і прайшла ў фінал.

Мае падзяку ад Беларускага дзіцячага хоспіса за дапамогу ў правядзенні дабрачыннага фестывалю «Урокі дабрыні».

У цяперашні час працуе настаўнікам пачатковых класаў ва УА ««Дзіцячы сад - сярэдняя школа "Іхвіс"». Мае 2-ю кваліфікацыйную катэгорыю.

up
Вход