Нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Баравікі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.
Працаваў настаўнікам фізікі ў школе, выкладчыкам Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума, дырэктарам сталічнай політэхнічнай гімназіі № 6.
З 2002 па 2012 год — намеснік міністра адукацыі.
Валодае нямецкай мовай.
Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
Мае больш за 50 публікацый па праблемах арганізацыі навукова-метадычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Надае асаблівую ўвагу стварэнню новага пакалення вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.