Нарадзілася 1 мая 1977 года ў в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1996 годзе скончыла Лідскае педагагічнае вучылішча.
У 2003 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (аддзяленне беларускай філалогіі).
Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА «Міхалішкаўская сярэдняя школа» Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Настаўнік-метадыст. Стаж працы – 22 гады.
Друкавалася ў «Настаўніцкай газеце», навукова-метадычным часопісе «Беларуская мова і літаратура», выдавецтве «Аверсэв».
Агульная колькасць публікацый і выдадзеных кніг – 3.