Нарадзілася 12 красавіка 1966 года ў г. Оршы.
Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
У цяперашні час працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Оршы». Працоўны стаж — 30 гадоў.
Уладальнік гран-пры VI Рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок».
Фіналіст рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года — 2009».
Член клуба «Крыштальны журавель».
Выдатнік адукацыі.
Настаўнік-метадыст.
«Чалавек года Віцебшчыны — 2012».
З'яўляецца аўтарам 17 публікацый (урокі, артыкулы у «Настаўніцкай газеце», у часопісах «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», «Пачатковая школа», «Адукацыя і выхаванне»).