Елупахіна Алеся Валянцінаўна

Елупахина А. В.

Нарадзілася ў 1983 годзе ў г. Мінску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія» (2007), магістратуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія»(2009), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці 19.00.07 - педагагічная псіхалогія (2019) з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык» у галіне псіхалагічных навук.

Працавала педагогам-псіхолагам і намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі № 431 г. Мінска. З 2015 года - старшы выкладчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта прафесійнага развіцця кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Аўтар і суаўтар больш за 15 навуковых і навукова-метадычных публікацый па актуальных праблемах дашкольнай адукацыі. Галіна навуковых інтарэсаў: дзіцячы дабрабыт, дашкольная дыдактыка, якасць адукацыйнага асяроддзя дашкольнай установы, даследчыя і праектныя тэхналогіі ў дашкольнай адукацыі, андрагогіка і дадатковая прафесійная адукацыя.

Магістр псіхалагічных навук.

up
Вход