Дубіна Ігар Вітальевіч

Дубина И. В.

Нарадзіўся 17 лютага 1969 года ў в. Прудзец Крупскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Халопеніцкую сярэднюю школу імя М. Багдановіча. У 1990 годзе скончыў Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік тэхнічнай працы і чарчэння, кіраўнік гурткоў тэхнічнай творчасці». У 1997 годзе скончыў Мазырскі педагагічны інстытут з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік працоўнага навучання». З 1991 года па цяперашні час працуе настаўнікам тэхнічнай працы і чарчэння ў ДУА «Грозаўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Мае кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст».

Педагагічны вопыт абагульняўся па тэмах «Организация работы с одаренной молодежью» і «Использование графического редактора "компас 3D" на занятиях по черчению и трудовому обучению как условие формирования конструкторской компетентности учащихся».

За высокія дасягненні ў сваёй педагагічнай дзейнасці быў ганараваны другой прэміяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010) і граматай Міністэрства адукацыі (2012).

Аўтар 5 навуковых публікацый і 1 дапаможніка.

І. В. Дубіна з'яўляецца кіраўніком раённага рэсурснага цэнтра настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння, адміністратарам сайта (для настаўнікаў чарчэння і працоўнага навучання) «Черчение с трудом», членам творчай групы настаўнікаў працоўнага навучання і чарчэння Мінскай вобласці, рэцэнзентам падручнікаў па працоўным навучанні (7, 8, 9 класы) і па чарчэнні (9 клас). У 2014/2015 навучальным годзе праводзіць доследную праверку вучэбнага дапаможніка па тэхнічнай працы для 6 класа.

З 2007 года з'яўляецца лектарам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Сістэматычна праводзіць тэарэтычныя і практычныя заняткі па выкарыстанні ІКТ на ўроках чарчэння і працоўнага навучання з настаўнікамі вобласці.

У 2012 годзе выступаў у якасці кіраўніка даследчай працы «Аксаміцкая трагедыя, або Пра што расказаў помнік», якая была прадстаўлена на IX Міжнародным навуковым форуме «Моладзь у навуцы — 2012» у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і была ўдастоена Дыплома I ступені ў секцыі «Гістарычныя навукі».

кнігі аўтара
up