Нарадзілася 8 сакавіка 1963 года ў г. Варкуце (Рэспубліка Комі, Расія).
У 1981 годзе паступіла на дзённае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1985 годзе па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучанння».
Педагагічны стаж складае 30 гадоў. 23 гады працавала настаўнікам пачатковых класаў (з іх 10 гадоў — намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце). Акрамя таго, была настаўнікам пачатковых класаў у школе-інтэрнаце санаторнага тыпу ў Рэспубліцы Балгарыя. Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі.
З 2008 года па цяперашні час займае пасаду метадыста вышэйшай катэгорыі ў аддзеле метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе паступіла ў аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання». Тэма дысертацыйнага даследавання — «Организационно-педагогические условия экологического воспитания детей младшего школьного возраста».
З'яўляецца аўтарам больш за 20 публікацый, з іх 20 кніг.