Нарадзілася 13 лютага 1975 года ў Мінску.
У 1999 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
З 2010 года працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска». Педагагічны стаж – 26 гадоў. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска (2005), Ганаровай граматай камітэта адукацыі Мінгарвыканкама (2010), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020). Мае шматлікія падзякі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска за высокія дасягненні ў рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі.
Пераможца гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы», уладальнік прэміі Мінгарвыканкама (2016).
У 2023 годзе прысвоена званне Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.