Нарадзілася 18 красавіка 1980 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.
У 2002 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання», а ў 2005 годзе — Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Дэфекталогія» са спецыялізацыяй «Лагапедыя».
Стаж працы ў адукацыі — 15 гадоў. У цяперашні час працуе настаўнікам-дэфектолагам у ДУА «Санаторны яслі-сад № 6 г. Добруша».
Мае I катэгорыю настаўніка-дэфектолага і выхавальніка ўстановы адукацыі, а таксама II катэгорыю метадыста і настаўніка пачатковых класаў.
Абагульнены вопыт работы па тэмах: «Шляхі ўдасканалення карэкцыйнай працы з леварукімі дзецьмі» (на ўзроўні Гомельскай вобласці, 2006-2009), «Фарміраванне вымаўленчага боку маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту з цяжкімі парушэннямі маўлення» (на ўзроўні Добрушскага раёна, 2010-2012), «Сістэма працы па навучанні грамаце дзяцей з цяжкімі парушэнняімі маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту» (на ўзроўні Добрушскага раёна, 2013-2015).
У 2007 годзе заняла 1-е месца ў раённым конкурсе «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Рэгіянальныя мадэлі спецыяльнай адукацыі».