Нарадзілася 30 лістапада 1965 года ў г. Калінінградзе (Расія).
У 1996 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дэфекталогія (алігафрэнапедагогіка)».
У 1986-2001 гадах працавала выхавальнікам, настаўнікам-лагапедам у яслях-садзе № 401 г. Мінска.
У 2000 годзе скончыла аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Карэкцыйная педагогіка»).
У 2002-2015 гг. – метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння спецыяльнай адукацыі, навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
У 2004-2008 гг. – выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ імя М. Танка (па сумяшчальніцтве).
У 2015-2016 гг. – выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі ІПКіП БДПУ імя М. Танка.
У 2016-2018 гг. – загадчык навучальнай лабараторыі інфармацыйных тэхналогій у спецыяльнай адукацыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя М. Танка
З 2018 г. – дацэнт кафедры лагапедыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя М. Танка
У 2018 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Педагогические условия формирования социальных умений у детей с инвалидностью в домах-интернатах (в процессе рисуночной деятельности)».
Павышае кваліфікацыю, у тым ліку падчас стажыровак за мяжой: у Літве (2008), Вялікабрытаніі (2009), ЗША (2010), Польшчы (2011, 2016).
Актыўна бярэ ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных праграм, тэм навукова-даследчай працы па забеспячэнні дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З'яўляецца аўтарам 48 публікацый, у тым ліку 29 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, а таксама артыкулаў у часопісах, уключаных у пералік ВАК.
Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага інстытута адукацыі.