Нарадзілася 19 лютага 1976 года ў Мінску.
У 1995 годзе скончыла Мінскі педагагічны каледж з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік пачатковых класаў».
У 2000 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з прысваеннем кваліфікацыі «выкладчык рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры».
У 2014 годзе скончыла аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Педагагічны стаж працы настаўнікам пачатковых класаў складае 15 гадоў.
Пераможца раённага і фіналіст гарадскога конкурсу педагагічнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі — 2005».
Лаўрэат прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2009).
З 2010 года — метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Аўтар больш за 100 навукова-метадычных артыкулаў па праблемах навучання і выхавання навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту, апублікаваных у рэспубліканскіх выданнях.
Аўтар 15 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.