Бушуева Эдзітэ Уладзіславаўна

Бушуева Э. В.

Нарадзілася 7 лістапада 1958 года ў г. Даўгаўпілсе (Латвія).

  Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». У рамках праекта па стварэнні нацыянальнага падручніка праходзіла навучанне ў каледжы св. Марка і св. Джона г. Плімута (Вялікабрытанія). Вучылася па праграме міжнароднага абмену для настаўнікаў у г. Амхерсце (ЗША), якая праводзіцца пры падтрымцы дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Стаж працы ў школе — 35 гадоў.

Член творчага калектыву, які стварыў ВМК (кніга для вучняў, кніга для настаўніка і рабочы сшытак для вучняў) «Magic Tour» для 5, 6, 7 і 8 класаў. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў для 10 і 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з электронным дадаткам.

Пераможца раённага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года» ў 1997 годзе. На працягу апошніх 16 гадоў кіравала школьным і раённым метадычным аб'яднаннем настаўнікаў англійскай мовы. Вяла практычныя заняткі па англійскай мове і методыцы на курсах павышэння кваліфікацыі пры Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

up
Вход