Нарадзіўся 31 ліпеня 1973 года ў в. Усходняя Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1995 годзе скончыў біялагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Біялогія і хімія».
У 1996 годзе паступіў і ў 1999 годзе скончыў аспірантуру Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Фізіялогія». У 2000 годзе ў Савеце па абароне дысертацый Д 01.36.01 пры Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механизмы модулирующих влияний тонкой кишки на активность эфферентных волокон n. saphenus и n. ischiadicus».
З 1995 года працуе на кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова — асістэнтам (1995–1996), старшым выкладчыкам (2000–2004), дацэнтам (2004–2008), загадчыкам кафедры (з 2008 года па цяперашні час).
Аўтар больш за 50 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.