БабарыкаТаццяна Львоўна

Боборико Т. Л.

Нарадзілася 27 сакавіка 1953 года ў Мінску.

У 1981 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны завочны педагагічны інстытут з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік хіміі і біялогіі».

У 1986 годзе скончыла аспірантуру пры біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фізіялогія чалавека і жывёл».

З 1990 года працуе настаўнікам хіміі. З 2000 года – у ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска». Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Эфектыўнасць працы пацвярджаецца 12 публікацыямі ў друку, а таксама рэцэнзіямі на дапаможнікі і падручнікі.

У лістападзе 2009 года была ўзнагароджана Грантам Мінгарвыканкама за работу «Развитие познавательной деятельности учащихся на уроках химии с использованием ИКТ». Мае граматы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, а таксама камітэта адукацыі, спорту і турызму Мінгарвыканкама.

Прымала ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, гарадскіх і раённых семінарах і канферэнцыях.

Пад кіраўніцтвам Т. Л. Бабарыка навучэнцы станавіліся дыпламантамі 1-й і 3-й ступені на рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Двое навучэнцаў сталі лаўрэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

up
Вход