Бітно Галіна Міхайлаўна

Битно Г. М.

Нарадзілася 5 сакавіка 1946 года ў г. Омску (Расія).

У 1969 годзе скончыла інжынерна-тэхналагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. У 1987 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў у школах № 164 і 189 г. Мінска. Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Педагагічны стаж – 20 гадоў.

Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага развіваючага цэнтра «Педагагічная майстэрня БІТНО» (Kubik.by), адзін з заснавальнікаў цэнтра LOGIC.BY. Праводзіць семінары і майстар-класы ў розных гарадах Беларусі.

З 1997 па 2019 год друкавалася ў часопісах «Пачатковае навучанне», «Пачатковая школа». Аўтар 11 дапаможнікаў.


up
Вход