Баркова Вольга Іванаўна

Баркова О. И.

Нарадзілася ў 1966 годзе на востраве Сахалін (Расія).

Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

У 2013 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога з прысваеннем кваліфікацыі «перакладчык-рэферэнт англійскай мовы».

Працавала ў СШ № 29 і ў гімназіі № 56 г. Гомеля, з 2018 года – настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 72 г. Гомеля.

На працягу многіх гадоў працавала выкладчыкам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. З 2013 года распрацоўвае дыягнастычныя тэсты для сярэдняй школы ў Рэгіянальным цэнтры тэсціравання Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.

Аўтар шэрага артыкулаў па пытаннях методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе: «Роль толстых журналов в литературном образовании школьников», «Преподавание теории литературы в старших классах», «Образ старости в русской литературе» і інш.

up
Вход