Бадзевіч Зінаіда Іванаўна

Бадевич З. И.

Нарадзілася 15 кастрычніка 1951 года ў вёсцы Звярынічы Гайненскага сельскага савета Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і служачых. Бацькі — настаўнікі. У 1968 годзе закончыла Гайненскую сярэднюю школу Лагойскага раёна. З 1969 па 1972 год працавала піянерважатай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гэтай жа школы. У 1977 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура». Пасля заканчэння ўніверсітэта была накіравана на працу ў г. Полацк. З 1977 па 1980 год працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Полацка.

З 1980 па 1985 год займалася ў аспірантуры пры кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Прэфіксальныя прыметнікі ў сучаснай беларускай мове», навуковы кіраўнік: Шакун Леў Міхайлавіч, доктар філалагічных навук, прафесар. Дысертацыю абараніла ў 1989 годзе.

З 1985 па 1990 год працавала выкладчыцай беларускай мовы на кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

З 1990 па 1994 год працавала дацэнтам кафедры беларускай мовы БДУ.

З 1994 па 2001 год з'яўлялася дацэнтам кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ.

З 2001 года па цяперашні час — загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ.

Педагагічны стаж — 43 гады, стаж працы ў ВНУ — 30 гадоў.

Агульная колькасць публікацый — 202. Выдадзеных кніг — 35, у тым ліку 5 падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з грыфам Міністэрства адукацыі.

Колькасць абароненых аспірантаў — 3 (дац. Садоўская А. Л., дац. Савіцкая І. І. (2002), дац. Пятрова Н. Я. (2010)).

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР (1972), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2008), Ганаровай граматай БДУ (2014) і інш., нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2009).

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

up