Новым аўтарам

Выдавецтва «Аверсэв» запрашае аўтараў да супрацоўніцтва. Наша кампанія спецыялізуецца на выпуску выключна вучэбна-метадычнай літаратуры. Мы прапануем індывідуальны падыход і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва кожнаму аўтару.

Патрабаванні да афармлення рукапісу

  • наяўнасць тытульнага ліста з указаннем вашага прозвішча і назвы работы;
  • наяўнасць анатацыі, прадмовы, зместу;
  • тэкст у фармаце .doc (Microsoft Word);
  • малюнкі ў фармаце .jpg або .tif.

Куды адпраўляць

Чакаем вашы працы з паметкай «Рукапіс на разгляд» на publish@aversev.by або на адрас: 220090, Мінск, а/я 3


Звесткі пра сябе і рукапісы пазначце ў суправаджальным лісце і дашліце разам з працай.
Суправаджальны ліст

Рукапісы разглядаюцца на працягу 1 месяца. Матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.


Пасля паступлення працы ў выдавецтва вы атрымаеце пацвярджэнне па электроннай пошце. У выпадку нашай зацікаўленасці мы звяжамся з вамі для заключэння дамовы аб супрацоўніцтве.


У адпаведнасці з законам аб аўтарскім праве мы гарантуем, што ніякая частка вашага тэксту не будзе выкарыстана без вашай згоды.


Спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва!

up