Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Арэф’ева Ірына Глебаўна

Нарадзілася 1 сакавіка 1969 года ў г. Барысаве Мінскай вобласці.

У 1991 годзе з адзнакай скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са студзеня 2009 года па цяперашні час працуе настаўнікам матэматыкі ва УА «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча». Педагагічны стаж — 19 гадоў.

Агульная колькасць публікацый і выдадзеных кніг — каля 20.

Прафесійныя і творчыя дасягненні:

  • У 2008 годзе атрымала вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
  • У 2008 годзе атрымала грант Мінгарвыканкама.
  • З 2005 года — пастаянны рэцэнзент Цэнтра вучэбнай кнігі Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь (напісаны рэцэнзіі на больш за 30 вучэбных дапаможнікаў, метадычную і дыдактычную літаратуру для настаўнікаў і навучэнцаў, дапаможнікі для абітурыентаў).
  • Са студзеня 2009 года ўключана ў склад секцыі па вучэбным прадмеце «Матэматыка» Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

18 выданняў