Антропава Надзея Цярэнцьеўна

Антропова Н. Т.

Нарадзілася 28 жніўня 1957 года ў в. Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

У 1974 годзе скончыла Траянаўскую сярэднюю школу і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта 10 гадоў працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 41 г. Мінска. З 1990 года па цяперашні час працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Агульны стаж працы — 35 гадоў. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Н. Ц. Антропава з'яўляецца загадчыцай кафедры рускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. Вялікую ўвагу надае метадычнай рабоце, працы з маладымі настаўнікамі, арганізацыі падрыхтоўкі вучняў да цэнтралiзаванага тэсцiравання, індывідуальнай працы з навучэнцамі, пазакласным заняткам, працы з адоранай моладдзю. Яе вучні прымаюць актыўны ўдзел у алімпіядным руху і становяцца пераможцамі алімпіяд розных узроўняў. Н. Ц. Антропава з'яўляецца лаўрэатам некалькіх прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Аўтар вучэбнага дапаможніка па рускай мове для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання «Русский язык. ЦТ. Теория. Примеры. Тесты», суаўтар шэрага дапаможнікаў па рускай мове і літаратуры для абітурыентаў Ліцэя. Агульная колькасць публікацый — 16.

up
Вход