Анціпава Маргарыта Барысаўна

Антипова М. Б.

Нарадзілася 19 лютага 1942 года ў г. п. Бешанковічы Віцебскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага.

У 1963 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковай адукацыі».

З 1963 па 1967 год працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 22 г. Віцебска, з 1967 па 1973 год — настаўнікам пачатковых класаў, завучам пачатковых класаў сярэдняй школы № 42 г. Мінска.

У 1973–1976 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рускай мовы Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР.

У 1976–1979 гадах — аспірантка кафедры рускай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лингводидактические основы обучения фонетике русского языка учащихся начальных классов белорусских школ» у Навукова-даследчым інстытуце выкладання рускай мовы і літаратуры ў нацыянальнай школе Акадэміі педагагічных навук СССР (г. Масква).

У 1979–1983 гадах — старшы навуковы супрацоўнік аддзела рускай мовы, вучоны сакратар Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР.

У 1983–1984 гадах — старшы выкладчык кафедры рускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

У 1984–1994 гадах — загадчыца кафедры рускай мовы і літаратуры, дэкан факультэта спецыялістаў адукацыі Рэспубліканскага інстытута ўдасканалення настаўнікаў (з 1992 года  — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі).

У 1994–1996 гадах — намеснік дырэктара па метадычнай рабоце Навукова-метадычнага цэнтра вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 1996–2006 гадах — загадчыца лабараторыі пачатковай адукацыі, з 2006 года па цяперашні час — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 260 навуковых і навукова-метадычных публікацый. Акрамя таго, аўтар і суаўтар 4 вучэбна-метадычных комплексаў па рускай мове: для 1, 2, 4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

З'яўляецца адным з распрацоўшчыкаў сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання рускай мове на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Аўтар канцэпцыі, адукацыйнага стандарту па вучэбным прадмеце «Руская мова», 10-бальной сістэмы ацэньванння вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па рускай мове на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбных праграм па рускай мове для 1—4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовамі навучання.

Узнагароджана знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1981), медалём Францыска Скарыны (2004), ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1987, 1990, 1999, 2009, 2014), ганаровай граматай Прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2009), ганаровымі граматамі Нацыянальнага інстытута адукацыі (1979, 1987, 2007, 2012), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012).

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

up
Вход