Нарадзілася 20 сакавіка 1963 года ў Мінску.
Скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі «Географ. Выкладчык».
Працуе на пасадзе загадчыка кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі БДУ. Стаж працы ў БДУ - больш за 30 гадоў.
К. А. Анціпава з'яўляецца вядучым навукоўцам у Беларусі ў галіне геаграфіі насельніцтва і даследавання рэгіянальных дэмаграфічных праблем. Распрацавала дзяржаўныя мэтавыя праграмныя дакументы: «Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г.», «Нацыянальную праграму дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг.». На працягу многіх гадоў з'яўляецца навуковым кіраўніком шэрага міжнародных праектаў - ЮНФПА, БРФФД, Вышаградскага фонду і інш. У 2011 годзе была ўдастоена персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
З'яўляецца правадзейным членам Міжнароднага саюза навуковага вывучэння народанасельніцтва (IUSSP), экспертам Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA) у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях дэмаграфіі і сям'і.
Мае больш за 300 публікацый, з іх 14 навуковых манаграфій і вучэбных дапаможнікаў (у тым ліку ў суаўтарстве).
Доктар геаграфічных навук, прафесар.