Нарадзілася 12 ліпеня 1980 года ў г. Магілёве.
У 2002 годзе з адзнакай скончыла факультэт прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». У 2006 годзе скончыла аспірантуру ДНУ «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па спецыяльнасці «03.00.13 — Фізіялогія». У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Понто-медуллярные механизмы циркадианного контроля ноцицептивных реакций и уровня артериального давления». У 2007 годзе атрымала патэнт «Способ воздействия на ноцицептивный рефлекс лабораторного животного».
З 2002 года працуе на кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова — асістэнтам (2002–2003), старшым выкладчыкам (2006–2008), дацэнтам (з 2008 г.). У 2005 годзе з'яўлялася сакратаром медыцынскага аддзялення Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі.
У 2010 годзе была ўдастоена стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады навуковец.
Удзельніца каля 30 навуковых канферэнцый, у тым ліку 6 міжнародных. Аўтар больш за 40 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.
Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.