Нарадзілася 8 ліпеня 1960 года ў г. Рослаўль Смаленскай вобласці (Расія) у сям'і патомных настаўнікаў.
У 1984 годзе скончыла факультэт пачатковай адукацыі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 2004 годзе — аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі».
Працавала настаўнікам, метадыстам, намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
У цяперашні час працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 77 г. Мінска». Мае вышэйшую катэгорыю метадыста і кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст». Узнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі.
Аўтар больш за 40 друкаваных работ, сярод якіх артыкулы, тэзісы выступленняў на канферэнцыях, дапаможнікі для вучняў.
Педагагічны стаж складае 30 гадоў.