А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца.

Якуб Колас

Адамовіч Тамара Антонаўна

/media/author/adamovich_ta.jpg

Нарадзілася 12 ліпеня 1950 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці.

У 1967 годзе скончыла сярэднюю школу № 4 г. Слоніма. У 1971 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педагаічнага інстытута.

Са жніўня 1971 года па жнівень 1975 года працавала настаўнікам матэматыкі.

У 1975–1985 гадах пражывала ў Мурманскай вобласці і працавала настаўнікам матэматыкі, намеснікам дырэктара сярэдняй школы, інспектарам раённага аддзела адукацыі, загадчыкам раённага аддзела адукацыі г. Мурманск-150. Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі.

З 1985 года пражывае ў г. Мінску. З 1985 па 2003 год працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 144 г. Мінска. Па выніках атэстацыі ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2003 года працуе метадыстам у Нацыянальным інстытуце адукацыі. Узнагароджана знакам «Выдатнік адукацыі». Агульны стаж працы ў сістэме адукацыі — 47 гадоў.

Суаўтар дапаможнікаў «Сборник заданий для выпускного экзамена по учебному предмету "Математика" за период обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования» (з 1990 па 2015 год) (з першага выпуску зборніка з'яўляецца аўтарам гэтага выдання), «Сборник заданий для выпускного экзамена по учебному предмету "Математика" за период обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования» (2010–2015 гады).

Суаўтар дапаможнікаў для навучэнцаў «Сборник решений заданий для выпускного экзамена по учебному предмету "Математика" за период обучения и воспитания на II ступени общего среднего образования», «Сборник решений заданий для выпускного экзамена по учебному предмету "Математика" за период обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования».

15 выданняў