Чароўная прапанова – кніга «Добрые стихи» ў падарунак!
Выдавецтва «Аверсэв» падрыхтавала чароўную прапанову для сваіх маленькіх чытачоў: пры куплі дапаможніка «Спутник Букваря» – кніга «Добрые стихи» ў падарунак!
«Спутник Букваря» Вольгі Ігараўны Цірынавай пашырае і паглыбляе тэмы «Букваря», змяшчае займальныя пытанні, дзякуючы якім дзеці вучацца назіраць, аналізаваць, абагульняць, усталёўваць сэнсавыя сувязі паміж прадметамі. Загадкі, скорагаворкі, невялікія і маляўніча аформленыя тэксты захапляюць дзіця, дапамагаюць развіваць і замацоўваць навыкі чытання.
Дапаможнік уключае творы вядомых дзіцячых аўтараў, у ліку якіх і беларускі паэт Віктар Сямёнавіч Кудлачоў. Кожны яго верш – цэлы свет.
«Добрые стихи» – гэта кніга пра дзіцячыя пытанні і перажыванні, пра паўсядзённае і вечнае. Тут вы знойдзеце і пяшчоту, і дабрыню, і любоў. Пры гэтым адчуваецца дасціпнасць, інтэлект і жыццёвы досвед аўтара. Шчырыя і трапяткія вершы знаходзяць водгук у душы і дзіцяці, і дарослага. Гэта кніга для тых, хто шукае і шануе сучаснасць, хто жадае і любіць думаць, марыць, тварыць.
Дзякуючы «Спутнику Букваря» і «Добрым стихам» дзеці пашыраць кругагляд і прыадчыняць дзверы ў вялікі незнаёмы свет, напоўнены ведамі, мудрасцю і цікавымі адкрыццямі.