Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.

Францыск Скарына

Навінка! Человек и мир. 5 класс. Рабочая тетрадь

У продаж паступіў рабочы сшытак па прадмеце «Чалавек і свет», якi адпавядае новай вучэбнай праграме для 5 класа. Сшытак з'яўляецца ўніверсальным дапаможнікам, таму што ў iм змяшчаюцца неабходныя для правядзення заняткаў матэрыялы:

  • тэарэтычныя звесткі;
  • матэрыял для абагульнення і паўтарэння;
  • заданні для самастойнага выканання;
  • практычныя работы;
  • назіраннi, экскурсія.

Выкарыстанне сшытка дапаможа навучэнцам з цікавасцю вывучыць асаблівасці развіцця прыродных працэсаў і з'яў, кампаненты прыроды, месца і ролю чалавека ў навакольным свеце, а настаўнікам — арганізаваць займальныя заняткі і забяспечыць бягучы кантроль ведаў на працягу навучальнага года.